Брэсцкія анархісты абвяргаюць УУС

2012 2012-05-05T23:24:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anarchi-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкія анархісты абвяргаюць паведамленне прэс-службы Брэсцкага  ўпраўлення ўнутраных спраў пра міжнародны сход анархістаў.

На сайце УУС сказана, што “на мерапрыемстве прысутнічала больш за 150 асобаў, у тым ліку прадстаўнікоў розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама Украіны і Польшчы. Яны абмяркоўвалі планы сумеснай арганізацыі скаардынаваных дзеянняў экстрэмісцкага характару, накіраваных на парушэнне грамадскага парадку і бяспекі. Выказваліся лозунгі ў падтрымку анархістаў, затрыманых у г. Мінску і асуджаных за закідванне бутэлькамі з запальваючай сумессю амбасады Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, на прыкладзе апошніх падзеяў у Польшчы, калі анархісты правялі шэсце па цэнтральных вуліцах Варшавы, прапаноўвалася скаардынаваць дзеянні па міжнароднай супрацы з выездам на месцы правядзення акцыяў.”

Па словах аднаго з анархістаў, названае мерапрыемства -- гэта быў звычайны канцэрт, на якім прысутнічалі і панкі, і субкультуршчыкі, і АНТІФА. На шчасце, некаторыя маладзёны раней сышлі дадому і ўбачылі кардоны міліцыі і аўтазакі, якія рухаліся да месца канцэрта. Яны папярэдзілі сваіх сябраў. Хлопцы разбегліся.

Каго менавіта затрымалі, ён не ведае. Апаратуру не забралі, і пасля таго, як міліцыянты з’ехалі, канцэрт доўжыўся да раніцы.

На сайце анархістаў паведамляецца, што 11 удзельнікаў канцэрту былі затрыманы, праз 3 гадзіны іх адпусцілі, перапісаўшы дадзеныя. Не абыйшлося без пагроз  з боку супрацоўніка КДБ Дзяніса Сямёнава. Ён пагражаў пасадзіць, звольніць з працы і вучобы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international