Суд пазбавіў удзельніка леташняй “маўклівай акцыі” з Наваполацку права кіраваць аўтамабілем

2012 2012-05-04T17:22:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Полацкага раёну і горада Полацка пакінуў без задавальнення скаргу жыхара Наваполацку Юрыя Рудкоўскага на пастанову ДАІ аб пазбаўленні яго права кіраваць аўтамабілем тэрмінам на 2 гады.

20 ліпеня 2011 году Юрый Рудкоўскі быў затрыманы пасьля акцыі “маўклівага пратэсту” ў Наваполацку, за ўдзел у якой атрымаў штраф у памеры 3 базавыя велічыні.

Аднак гісторыя на гэтым не скончылася. Супрацоўнікі ДАІ з Наваполацку чатыры разы выносілі пастанову па справе аб адміністратыўным правапарушэнні па частках 1 і 4 артыкула 18.17 КаАП РБ (“Парушэнне правілаў дарожнага руху, якія пацяшгулі за сабой нанясенне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання” і “Пакіданне кіроўцам месца дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з’яўляецца, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі

Юрый Рудкоўскі абскарджваў пастановы ДАІ ў судзе і тройчы суд Полацкага раёну і горада Полацка адмяняў рашэнні міліцыянтаў. Аднак сёння суддзя Уладзімір Сцяпанаў пакінуў у сіле пастанову, вынесеную 27 сакавіка намеснікам начальніка Наваполацкага ГАУС, падпалкоўнікам Уладзімірам Шэндэлем.

Пастанова прадугледжвае пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на 2 гады (па 1 годзе за кожны склад правапарушэння).

Разгляд скаргі Юрыя Рудкоўскага распачаўся яшчэ ўчора, 3 траўня. Аднак нечакана суддзя абвесціў перапынак да наступнага дня для разгляду заяўленага хадайніцтва, і рашэнне было вынесенае толькі сёння.

Юрый Рудкоўскі збіраецца абскарджваць рашэнне суду Полацкага раёну і горада Полацка ў вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international