У дачыненні да 11 затрыманых у Брэсце анархістаў складзены пратаколы

2012 2012-05-04T16:43:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, гэтых грамадзян затрымалі за парушэнне грамадскага парадку 28 красавіка падчас спынення супрацоўнікамі міліцыі сходу прадстаўнікоў руху анархістаў, арганізаванага ў раёне "Чырвонага двара".

Паводле слоў Дучэнкі, у сходзе бралі ўдзел больш як 150 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі груповак з розных рэгіёнаў Беларусі, Украіны і Польшчы.

Яны абмяркоўвалі планы сумеснай арганізацыі дзеянняў экстрэмісцкага характару, скіраваных на парушэнне грамадскага парадку і бяспекі.

"Выказваліся лозунгі ў падтрымку анархістаў, затрыманых у Мінску і асуджаных за закідванне бутэлькамі з запальнай сумессю пасольства Расіі ў Беларусі, — дапоўніў Дучэнка. — На прыкладзе апошніх падзей у Польшчы, калі анархісты правялі шэсце па цэнтральных вуліцах Варшавы, прапаноўвалася скаардынаваць дзеянні па міжнародным супрацоўніцтве з выездам на месцы правядзення акцый прадстаўнікоў анархаруху".

Сярод затрыманых — жыхары Брэста, Мінска і Гродна. Іх даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста, адкуль адпусцілі пасля складання пратаколаў на падставе артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства). Матэрыялы накіраваны для разгляду ў суд Маскоўскага раёна Брэста.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international