Праваабаронца супраць цыганафобіі

2012 2012-05-04T16:11:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра БХК просіць галоўнага гомельскага ідэолага правесці працу з журналістамі аб недапушчальнасці распальвання міжнацыянальнай варожасці.

3 мая сябра Беларускага Хельсінскага камітэту Марыя Багдановіч накіравала зварот начальніку галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Гомельскага аблвыканкаму Ірыне Даўгала. У лісце праваабаронца звяртае ўвагу галоўнага ідэолага вобласці на той факт, што ў рэгіянальных выданнях перыядычна з'яўляюцца матэрыялы, якія абражаюць нацыянальную годнасць цыганскага народу і вядуць да ксенафобіі. Падобныя матэрыялы былі апублікаваны некалькі разоў у абласной газеце «Гомельская праўда» і раённым выданні «Светлае жыццё» (Лельчыцы).

Марыя Багдановіч просіць паведаміць, ці ўзяла Ірына Даўгала сітуацыю пад свой кантроль і ці правяла з рэдактарамі і журналістамі гутарку аб недапушчальнасці антыцыганскіх выпадаў у друку і ўказанне на нацыянальнасць злачынцаў, кім бы яны не з'яўляліся.

«Мяне вельмі хвалююць антыцыганскія выпады ў друку. Напрыклад, у «Гомельскай праўдзе» выйшлі некалькі матэрыялаў, якія можна лічыць крыўднымі для цыганоў. Добрага аб іх нічога не сказалі, але звярталі ўвагу на цыганскую злачыннасць і недапушчальна абагульнялі. Дайшло да таго, што міліцыя праз публікацыі заклікала тэлефанаваць ім, калі людзі заўважаць цыган», - акрэсліла сутнасць праблемы сябра БХК.

Яна, як грамадзянка Беларусі, занепакоеная тым, што «наша адносная стабільнасць у нацыянальным пытанні можа парушыцца». «Па маіх назіраннях, ксенафобскія настроі за апошнія гады ўзраслі, і калі журналісты будуць падліваць масла ў агонь, і калі міліцыя будзе некарэктна выказвацца ў адрас цыганскага народу (а такое бывае), то можа скласціся сітуацыя, калі хуліганы будуць нападаць на цыган, расхлёбваць усе гэта прыйдзецца міліцыі, а грамадства будзе дэстабілізавана. Цыганафобія – праблема не цыганскай дыяспары, а ўсяго беларускага народу, і сорамна тытульнай нацыі весці сябе такім чынам у адносінах да дыяспары», - лічыць суразмоўца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international