КХП БНФ мяркуе байкатаваць выбары

2006 2006-10-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ выказваецца за байкот маючых адбыцца мясцовых выбараў, паведамляе Радыё Свабода. Пра гэта заявіў намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі.

- Даўно няма выбараў, адбываюцца толькі дзеі, якія можна назваць выбарчым фарсам і ня больш за тое. Акрамя таго, важна зазначыць і гэта вельмі сур’ёзна, што да так званых мясцовых выбараў могуць далучыць рэфэрэндум па так званым Канстытуцыйным акце, а фактычна па ліквідацыі сувэрэннага статуса Рэспублікі Беларусь. І гэта вельмі сур’ёзна. Я хачу нагадаць, калі праходзіў так званы рэфэрэндум па падаўжэньні тэрміну прэзыдэнцтва, рэфэрэндум быў незаконны, супярэчыў дзейнаму заканадаўству і некаторыя палітычныя партыі, якія прэзэнтуюць сябе як апазыцыйныя і незалежніцкія заклікалі выбарцаў да ўдзелу ў так званым рэфэрэндуме і фактычна паспрыялі таму, каб Лукашэнка рэалізаваў свой плян падаўжэньня сваіх паўнамоцтваў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international