Гарадзенскі актывісты судзяцца з гарвыканкамам

2012 2012-05-04T11:00:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёну Гародні 3 траўня прайшло апытанне бакоў паводле пазову грамадскіх актывістаў Вадзіма Саранчукова, Уладзіміра Хільмановіча і Юрыя Істоміна да Гарадзенскага гарвыканкаму. Суддзя Людміла Жукоўская высветліла сутнасць справы, выслухала пазіцыі бакоў і прызначыла судовы разгляд на 15 траўня.

   Нагадаем, што гарвыканкам забараніў грамадскім актывістам правядзенне мітынгу на Дзень Волі 25 сакавіка на падставе таго, што заяўнікі нібыта парушылі частку 4 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”. На папярэднім слуханні галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзелу гарвыканкаму Леанід Жук даводзіў, што заяўка на правядзенне мітынгу была выслана поштай 9-га сакавіка, а зарэгістравана ў гарвыканкаме 12 сакавіка. З апошняй даты гарвыканкам і зыходзіў, адмаўляючы ў правядзенні мітынгу.

   Падаўцы скаргі аспрэчваюць не толькі адмову ў правядзенні акцыі, але і прапануюць перагледзець рашэнне Гарадзенскага гарвыканкаму ад 19 кастрычніка 2011 году №540 “Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Гродна”. Дарэчы, суд ніяк не мог атрымаць гэты дакумент, паколькі ён не выдрукоўваўся з інтэрнэту. На думку грамадскіх актывістаў, гэтае рашэнне з’яўляецца неканстытуцыйным і супярэчыць артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Прадстаўнікі гарвыканкаму, аднак, сцвярджаюць, што гэтае рашэнне прайшло сур’ёзную юрыдычную экспертызу і не падлягае ўвогуле кампетэнцыі суду – маўляў, яго можа адмяніць толькі Савет дэпутатаў альбо прэзідэнт.

   Грамадскія актывісты таксама лічаць, што гэта гарвыканкам парушае тэрміны, вызначаныя законам. Так, рашэнне пра адмову ў правядзенні мітынгу было аформлена 19 сакавіка, выслана поштай 20-га, а атрымана яшчэ праз дзень. Такім чынам, за 5 дзён да заяўленага мерапрыемства заяўнікі не былі паінфармаваны аб рашэнні гарвыканкаму. Таму, магчыма, у скаргу будзе дададзены яшчэ адзін пункт.  

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international