Асамблея НДА адмяніла кангрэс

2012 2012-05-04T10:35:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Так і не ўдалося аргкамітэту Кангрэсу Асамблеі НДА дамовіцца зь Міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB), які адмовіў у памяшканьні для правядзеньня ў Менску 5-6 траўня Асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў (VII Кангрэс Асамблеі НДА). Арэндадаўца спаслаўся на ўказаньне зь Менскага гарвыканкамe і за два дні да мерапрыемства скасаваў ранейшыя дамоўленасьці.

Арганізатары наведалі Менгарвыканкам дзеля высьвятленьня прычынаў адмовы, але прадстаўнікі гарадзкіх уладаў не захацелі нічога тлумачыць і прапанавалі запісацца на прыём.

На Кангрэс у Менск зьбіраліся прадстаўнікі амаль 200 няўрадавых арганізацыяў з усёй Беларусі дзеля абмеркаваньня праблемаў грамадзянскай супольнасьці і далейшых шляхоў разьвіцьця няўрадавага сэктару краіны. Таксама арганізацыі-ўдзельнікі меліся абраць новы склад Працоўнай групы Асамблеі НДА, якая зьяўляецца найбольш прадстаўнічай парасонавай структурай беларускай грамадзянскай супольнасьці.

Cтаршыня працоўнай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч: «Адмова ў правядзеньні буйнога форуму грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі яшчэ раз сьведчыць пра тое, што ўлады Беларусі працягваюць супрацьпастаўляць сябе грамадзтву. Відавочна, што гэта палітычнае рашэньне, якое прымалася ня ў сьценах Менгарвыканкаму. Тым ня менш, мы будзем адстойваць свае правы на грамадзкую дзейнасьць».

Асамблея НДА — найбуйнейшае ў Беларусі аб’яднаньне няўрадавых дэмакратычных арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў, якое спрыяе разьвіцьцю дэмакратычнай прававой дзяржавы і ўплывае на зьмены ў грамадзтве. Заснаваная ў 1997 годзе, асацыяцыя на сёньняшні момант налічвае болей за 300 сябраў. Асамблеі тройчы адмаўлялі ў рэгістрацыі ў Беларусі. У 2011 годзе Асамблея НДА была зарэгістраваная ў Літве.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international