Да Севярынца прыехалі з прысмакамі і кнігамі

2012 2012-05-04T09:57:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-seviarunec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія грамадскія актывісты Анжаліка Камбалава, Таццяна Малашчанка, Галіна Ярашэвіч і Віктар Сырыца 3 траўня наведалі вёску Куплін Пружанскага раёна, дзе адбывае пакаранне ў выглядзе “хіміі” сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Сустрэча адбылася а 18 гадзіне, калі Павел заканчвае працу на мясцовым прыватным прадпрыемстве і да 20 гадзінаў вечара мае вольны час.

Пасля абавязковай рэгістрацыі госці паразмаўлялі з палітвязнем за кубачкам гарбаты ў альтанцы, якая месціцца ля будынка камендатуры. Па словах Віктара Сырыцы, Павел выглядае добра, бадзёры, шмат апавядаў пра сваю працу, стасуткі з іншымі асуджанымі і адміністрацыяй. Вельмі эмацыйна і натхнёна гаварыў пра гісторыю Купліна і знакамітых асобаў мясцовага краю. Госці пажадалі Паўлу Севярынцу найхутчэйшай свабоды і падаравалі вязню беларускага сала з цыбуляю і баранавіцкіх прысмакаў. Але найбольш Павал ўзрадаваўся прывезеным кнігам, бо паралельна з’яўляецца яшчэ і загадчыкам бібліятэкі ў камендатуры.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international