Дзмітрый Ус намагаецца зарэгістраваць ініцыятыўную групу па ўнясенні зменаў у выбарчае заканадаўства (відэа)

2012 2012-05-04T18:30:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/us.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дмитрий Усс

Дмитрий Усс

1 траўня ў Мінску з ініцыятывы былога кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Дзьмітрыя Уса адбыўся сход пад адкрытым небам з мэтай стварэння ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы законапраекту аб унясеньні зменаў ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Сход 1 мая планаваўся ў парку Дружбы народаў, але гарвыканкам забараніў яго праводзіць, абгрунтаваўшы гэта тым, што там пройдуць першамайскія гулянні.

Чатыры разы Дзмітрый Ус атрымліваў адмовы ў правядзенні сходу ініцыятыўнай групы, якая будзе займацца зборам подпісаў у падтрымку яго ініцыятывы. 


Гэтыя змены мусяць спрыяць таму, каб выбары ў краіне сталі сумленнымі і справядлівымі. У склад ініцыятыўнай групы ўвашлі больш за 100 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Да 20 траўня ў Цэнтравыбаркам перададуць дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па змене выбарчага заканадаўства.

Мерапрыемства загадзя не анансавалася ў СМІ, каб не прыцягваць увагу спецслужбаў.  Тымя ня менш, не ўсе змаглі на яго трапіць: па шляху былі затрыманыя трое брэсцкіх і чацвёра баранавіцкіх актывістаў.

 

 

Дзмітрый Ус намагаецца зарэгістраваць ініцыятыўную групу па ўнясенні зменаў у выбарчае заканадаўства (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international