Абаронцы жывёл просяць не спяшацца з прыняццем новага закону

2012 2012-05-03T18:35:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sabaka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце распачаты збор подпісаў пад зваротам на адрас Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі з заклікам прыпыніць прыняцце законапраекту “Аб абыходжаннямі з жывёламі”.  Па словах Ірыны Сіняпкінай, якая з’яўляецца ініцыятарам збору подпісаў у гэтым горадзе, патрэбна грамадскае абмеркаванне будучага закону, бо пакуль мала хто ведае пра сутнасць прапанаваных аўтарамі праекту захадаў у дачыненні да жывёл. На думку Сіняпкінай, лепш было б не спяшацца з прыняццем гэтага закону, адкласці яго і прадставіць на абмеркаванне дэпутатам новага парламенту, выбары якога адбудуцца сёлета.

Гэта ужо не першая ініціыятыва брэсцкіх абаронцаў жывёл: раней яны сабралі больш за 500 подпісаў на імя старшыні гарвыканкама Аляксандра Палышэнкава з прапановай стварыць прытулак для пакінутых гаспадарамі сабак і кошак. Прапанова была пакінутая ўладамі без адказу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international