Канфіскавалі 20 асобнікаў газэты «Наша ніва»

2006 2006-10-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тры невядомых чалавекі, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ, канфіскавалі 20 асобнікаў газэты «Наша ніва» ў менскай краме «Сотвар». Свае дзеяньні яны абгрунтавалі тым, што незалежнае выданьне, нібыта, забаронена для распаўсюду ў сталіцы, паведамляе сайт газэты «Наша ніва».

Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасьці, бо «Наша ніва» зарэгістраваная Міністэрствам інфармацыі. Рэдакцыя мела дамову з крамай, а дадатак да пераліку тавараў зарэгістраваны ў адміністрацыі Першамайскага раёну Менску. Канфіскацыя дакумеэнтальна не была аформленая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства