viasna on patreon

У Баранавічах збіраюць подпісы за вызваленне палітвязняў

2012 2012-05-03T14:39:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magil-palit-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія сябры Руху “За свабоду” сабралі амаль 200 подпісаў з патрабаваннем вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных, асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года. Лісты з подпісамі 3 мая былі накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.

- Сёння трэба быць мужным чалавекам, каб не баяцца і паставіць свой подпіс пад патрабаваннем аб вызваленні і рэабілітацыі палітвязняў. Таму мы ўдзячны ўсім тых, хто зрабіў гэты мужны ўчынак. Мы павінны рабіць усё магчымае, каб у нашай краіне не толькі не было палітвязняў, але і каб ўлады не пераследавалі людзей за палітычную дзейнасць,– адзначыў старшыня гарадской суполкі Руху “За свабоду” Віктар Сырыца.

Падчас збору подпісаў было праведзена апытанне 350 чалавек. Рэспандэнтам прапанавалася адказаць на пытанне: калі беларускія ўлады вызваляць палітычных зняволеных, то, як вы лічыце, ці палепшацца адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам? 90% апытаных станоўча адказалі на пастаўленае пытанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства