Брэст: старшыня гарсавета не ведае, ці сустракаюцца дэпутат з выбаршчыкамі

2012 2012-05-03T14:29:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Генадзь Масько ў адказе на ліст мясцовых грамадскіх актывістаў паведаміў, што графіка справаздач дэпутатаў перад сваімі выбаршчыкамі не існуе.

У накіраваным да кіраўніка гарсавета звароце жыхары Брэста цікавіліся, чаму не адбываецца шырокага прадстаўлення ў дзяржаўных СМІ справаздач дэпутатаў перад грамадзянамі аб сваёй дзейнасці і ці адбываюцца такія справаздачы ўвогуле, як таго патрабуе заканадаўства.

Аднак ніякага канкрэтнага адказу на свой зварот ініцыятары ліста фактычна не атрымалі, бо Генадзь Масько тлумачыць, што народныя абраннікі робяць справаздачы перад выбаршчыкамі, а не Саветам дэпутатаў. Таму, маўляў, кожны дэпутат “самастойна плануе, арганізуе і ладзіць сустрэчы з грамадзянамі і справаздачы паводле свайго меркавання”.  З гэтага вынікае, як сцвярджае старшыня гарсавету, што графіка справаздач дэпутатаў перад выбаршчыкамі не існуе.

Між тым, згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета”, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў павінен не менш чым два разы на год рабіць справаздачу перад сваімі выбаршчыкамі аб сваёй дзейнасці, аб тым, як выконваецца прадвыбарчая праграма, аб працы Савета і яго органаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international