Бацькоў моладзевых актывістаў аштрафавалі
12.10.2006.
Сёньня, 12 кастрычніка, бацькі непаўнагадовых Івана і Ільлі Шыла пакараны штрафам 93 тысячы беларускіх рублёў.Камісія вынесла штраф "завочна", парушаючы заканадаўства. Справа ў тым, што Уладзімір Шыла не прысутнічаў на разглядзе справы, таму што не атрымліваў позву.
У гэтым выпадку, ён мусіць зьявіцца на наступнае паседжаньне, аднак старшыня камісія Пятрашка Г.В вырашыла выпісаць штраф за тое, што Іван Шыла быў затрыманы за распаўсюд налепак.
Гэта вынікае з ліста, які атрымаў спадар Шыла з гарвыканкаму. Зараз ён павінен у двухтыднёвы тэрмін выплаціць штраф. Дарэчы, 3 базавых велічыні – гэта максымальны памер пакараньня, які магла вынесьці камісія па справах непаўнагадовых.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








