Ператрус на менскім офісе Радыё Рацыя

2012 2012-05-02T22:59:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі на мінскі офіс радыёстанцыі «Рацыя» прыкладна ў 20:30. Яны абыходзілі кватэры, што знаходзяцца побач з плошчай Перамогі, дзе павінна адбывацца рэпетыцыя парада да 9 мая.

Журналіст, які ў гэты час дзяжурыў у рэдакцыі, адчыніў дзверы. Пасля таго, як міліцыянты пабачылі лагатыпы «Рацыі», яны выклікалі падмогу з Цэнтральнага РУУС.

Зараз складаецца пратакол на канфіскацыю кампутараў, што ёсць у офісе. У кватэры знаходзіцца трое міліцыянтаў, яшчэ некалькі дзяжурыць у пад’ездзе. Затрыманы журналіст Радыё Рацыя Генадзь Барбарыч.

Сітуацыю каментуе старшыня Ўправы Радыё Рацыя Яўген Вапа:

- Чарговая атака на журналістаў Беларускага Радыё Рацыя сведчыць пра тое, наша радыё ёсць тым вяшчаннем, якое дае незалежную інфармацыю грамадзянам Беларусі. А незалежнай інфармацыі баяцца беларускія ўлады. Вялікае дзякуй нашым журналістам, якія вытрымліваюць у гэты момант пераслед за прафесійную дзейнасць. Магчыма, нам будуць перарываць вяшчане, будуць яго абмяжоўваць, але мы працягнем выконваць сваю працу. Асабліва ў кантэксце таго, што заўтра маем Дзень свабоды незалежнай прэсы. Сённяшнія падзеі сведчаць пра тое, якая сітуацыя са свабодай СМІ у Беларусі. Таму працавалі і будзем надалей працаваць.

* * *

Паводле інфармацыі на 23-00, міліцыянты ўжо сышлі. Як паведаміў намеснік старшыні ГА "БАЖ" Андрэй Бастунец, які прыехаў на месца падзеяў, міліцыянты склалі "пратакол агляду", у якім указалі, што забіраюць тэхніку на праверку. Інфармацыя пра затрыманне журналіста Генадзя Барбарыча не пацвердзілася.

Паводле Радыё Рацыя.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international