Палата прадстаўнікоў ухваліла закон наконт экстрэмізму
12.10.2006.
Палата прадстаўнікоў ухваліла ў другім чытаньні закон “Аб супрацьдзеяньні экстрэмізму”.Выканаўца абавязкаў старшыні КДБ Беларусі Васіль Дземянцей адзначыў, што гэты закон “накіраваны на прафіляктыку правапарушэньняў экстрэмісцкага характару”. Ён аргумэнтаваў яго прыняцьце тым, што падобныя законы ёсьць амаль ва ўсіх краінах, паведамла Радыё Свабода.
Законапраект у прыватнасьці прадугледжвае, што калі будуць выяўленыя прыкметы экстрэмізму ў дзейнасьці палітычных партыяў і грамадзкія арганізацыяў, ім будзе выносіцца пісьмовае папярэджаньне з пэрспэктывай іх ліквідацыі праз суд.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








