Міліцыя больш за месяц не аддае машыну Вадзіму Кабанчуку

2012 2012-05-02T11:39:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Менская міліцыя дагэтуль не вярнула сябру Нацыянальнай Рады аргкамітту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Вадзіму Кабанчуку машыну, затрыманую 25 сакавіка напярэдадні мітынгу на Дзень Волі. Пра гэта ён паведаміў прэсавай службе БХД.

У Цэнтральным РАУС Менска Вадзіму Кабанчуку заяўляюць, што чакаюць эксперта, які б праверыў нумары машыны. Наконт вяртання аўтамабіля актывіст некалькі разоў звяртаўся у РАУС, але там яму паведамілі, што патэлефануюць. Але адказу няма дагэтуль, гэтак жа як і адказу на яго скаргу на імя начальніка Цэнтральнага РАУС, якую Вадзім Кабанчук напісаў каля трох тыдняў таму.

"Відавочна, машыну забралі адмыслова, а не для праверкі нумароў, якія можна спраўдзіць па базе за 5-10 хвілін. У міліцыі цягнуць час, каб не магчыма была карыстацца аўтамабілем", - адзначыў актывіст.

Пры гэтым ён паведаміў, што гэтую ж машыну на той самай падставе ўжо затрымлівалі двойчы ў Бабруйску падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 году.

Нагадаем, што ў Менску ля Опернага тэатра міліцыянты 25 сакавіка спынілі аўтамабіль Вадзіма Кабанчука, а самога яго затрымалі. У аўтамабілі знаходзіўся шэраг матэрыялаў і расцяжка да мітынгу на Дзень Волі. Праз некалькі гадзін актывіста вызвалілі, але машыну яму не вярнулі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international