Міліцыя затрымала праціўніка будаўніцтва дому для спецназа ва Уруччы

2012 2012-05-02T10:53:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дзяніс Кобрусеў фатаграфаваў спецназаўцаў, якія выкарчоўвалі дрэвы на месцы будучай будаўнічай пляцоўкі.

Аб здарэнні Еўрарадыё расказаў паплечнік Кобрусева Віктар Янчурэвіч. Актывіста "Еўрапейскай перспектывы" затрымалі каля 9 гадзін раніцы.

Янчурэвіч:У скверыку выкарчоўваюць маладыя дрэвы. Грузяць іх на машыны і вывозяць. Кобрусеў фатаграфаваў гэта. Да яго падыйшоў міліцыянт і сказаў, што супрацоўнікаў міліцыі фатаграфаваць нельга, папрасіў дакументы. Дакументаў у Дзяніса не аказалася, яго завялі ў сіні мікрааўтобус і павезлі”.

Актывіст “Еўрапейскай перспектывы” таксама расказаў, што спецназаўцы выкарчавалі нават тыя дрэвы, якія былі пасаджаныя падчас нядаўняга суботніка. Усяго знішчана некалькі дзесяткаў саджанцаў і пяцігадовых соснаў.

Нагадаем, што канфлікт паміж жыхарамі мінскага мікрараёна Уручча і будаўнікамі ўзнік некалькі месяцаў таму, калі стала вядома, што раён плануецца “ўшчыльняць”. Паміж ужо існуючых дамоў плануецца пабудаваць яшчэ два новыя і засяліць іх супрацоўнікамі спецназу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international