Брэсцкі абласны суд прызнаў парушэнне права на доступ да правасуддзя

2012 2012-05-02T10:48:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turcheniakkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Турчаняк. Фота Міланы Харытонавай

Дзяніс Турчаняк. Фота Міланы Харытонавай

Каардынатар Руху “За Свабоду” у Брэсце Дзяніс Турчаняк праз абласны суд здолеў атрымаць права на магчымасць скардзіцца ў суд першай інстанцыі на дзеянні абласной выканаўчай улады.

Падставай для звароту ў судовую ўстанову абласнога ўзроўня стала тое, што раней суд Ленінскага раёна Брэста двойчы адмаўляў Турчаняку ва ўзбуджэнні справы па скарзе на бяздзеянне аблвыканкама. У гэтай скарзе грамадскі актывіст спрабаваў давесці, што абласныя ўлады наўмысна ігнаруюць патрабаванне распачаць адміністратыўны працэс у дачыненні да намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава. Гэты чыноўнік адмовіўся прадаставіць Турчаняку копіі рашэнняў гарвыканкама, з якіх актывіст спадзяваўся даведацца пра лёс некаторых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Брэста. 

У выніку абласны суд прыняў рашэнне, з якога вынікае, што Дзяніс Турчаняк мае права падаваць скаргу ў суд першай інстанцыі на аблвыканкам у адпаведнасці з Працэсуальным кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях. Сам актывіст Руху “За Свабоду” ужо заявіў, што абавязкова скарыстаецца такой магчымасцю.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international