Клімавіцкая міліцыя правярае сапраўднасць подпісаў за рамонт аўтадарогі

2012 2012-05-01T19:25:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daroga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі Клімавіцкага РАУС на працягу трох дзён абыходзілі ўсіх грамадзян, якія паставілі свае подпісы пад зваротам у райвыканкам с патрабаваннем зрабіць рамонт аўтадарогі ў вёсцы Паўлавічы Клімавіцкага раёна і бралі пісьмовыя тлумачэнні, ці сапраўды яны ставілі свой подпіс. Міліцыянеры былі занятыя гэтай важнай справай нават у святочны дзень 1 траўня, які з’яўляецца выходным у Рэспубліцы Беларусь.

Подпісы пад зваротам збіралі клімавіцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду”, яны і перадалі зварот у аддзел па зваротах грамадзян Клімавіцкага райвыканкама, дзе ён быў зарэгістраваны пад нумарам № 86-3-кол 19 красавіка.

“Усяго пад зваротам паставілі свае подпісы 25 чалавек, вось усіх іх зараз і наведваюць супрацоўнікі міліцыі, - распавядае ініцыятар збору подпісаў Аляксандр Балобін. – Усім прапануюць пацвердзіць, што менавіта яны самі ставілі свой подпіс пад зваротам, бяруць пісьмовыя тлумачэнні. Людзі мне ўжо трэці дзень тэлефануюць і пытаюцца, чаму так адбываецца. Сёння да мяне  таксама завітаў малодшы лейтэнант з Клімавіцкага РАУС, пытаўся, чаму я збіраў подпісы і ці сапраўды дарога патрабуе рамонта. Я ў яго ў адказ запытаўся, ці ён сам гэтага не бачыць, і супрацоўнік міліцыі вымушаны быў пагадзіцца, што, сапраўды, дарогу рамантаваць трэба. Сказаў таксама, што райвыканкам даў заданне праверыць сапраўднасць кожнага подпісу. Думаю, што мэтай было нейкім чынам запалохаць людзей і спыніць іх грамадскую актыўнасць. Аднак ва ўладаў гэта не атрымалася, людзі пацвярджаюць, што па ўласнай ініцыятыве падпісваліся пад зваротам”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international