Маці Уладзіслава Кавалёва патрабуе вярнуць запісы расстралянага сына

2012 2012-04-30T23:02:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavaliova-lubou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва напісала скаргі на імя начальніка СІЗА КДБ, дзе ўтрымліваліся абвінавачаныя ў тэрарызме Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў. Пасля выканання смяротага прысуду маці атрымала пакунак з рэчамі сына – іх поштай даслалі з СІЗА КДБ. Але запісы, якія вёў Уладзіслаў, кудысьці зніклі – жоўтая папка, з якой ён хадзіў на суд, была пустая.

Маці лічыць следства і суд, які прысудзіў Канавалаву і Кавалёву смяротнае пакаранне, неаб'ектыўнымі. І не выключае, што ў жоўтай пластыкавай папцы маглі быць нейкія звесткі, якія СІЗА КДБ не хоча абнародаваць:

"З гэтай папкай Улад хадзіў на судовыя пасяджэнні. Ён да кожнага рыхтаваўся, і запісы гэтыя ў судзе, у прынцыпе, гучалі. Але магло ў папцы быць і яшчэ нешта: да прыладу, запісы, зробленыя падчас знаёмства з судовай справай для напісання касацыйнай скаргі. Або занатоўкі пра нейкія парушэнні ўтрымання, пра катаванні, пра тое, што хлопцаў збівалі… Папка прыйшла пустая, і я не атрымала ніякіх дакументаў пра тое, напрылад, што запісы сына былі знішчаныя ў законным парадку. Можа, іх нехта скраў? Няхай адміністрацыя СІЗА КДБ разбіраецца і дасць мне адказ".

Любоў Кавалёва, паводле заканадаўства, мусіць атрымаць адказ на працягу 15 дзён. Але яна не ўпэўненая, што ёй нешта напішуць:

"У СІЗА КДБ ігнаравалі мае ранейшыя скаргі. Я некалькі разоў звярталася туды з нагоды страчаных кімсьці даверанасцяў. Двойчы складаліся даверанасці, каб я магла дзейнічаць ад імя Уладзіслава, і яны двойчы знікалі, калі іх мусіла заверыць кіраўніцтва СІЗА КДБ. На мае скаргі я так і не атрымала адказу – тыя даверанасці ніхто так і не знайшоў. Калі яны ўжо не былі патрэбныя, мне даслалі адпіску, што даверанасць можа заверыць звычайны натарыус…Таму я не здзіўлюся, калі і цяпер не атрымаю адказу".

Тым не менш, Любоў Кавалёва збіраецца настойваць на сваім: калі ліста з СІЗА КДБ яна не дачакаецца, то будзе звяртацца ў іншыя інстанцыі. Даведацца пра лёс запісаў сына яна лічыць важным з дзьвюх прычынаў. Па-першае, яна не хоча, каб у  чужых руках яны сталі сродкам нейкага шантажу ці нажывы. Па-другое, яна спадзяецца, што некалі наконт выбуху ў мінскім метро высветляцца новыя акалічнасці, і следства будзе адноўлена.

Любоў Кавалёва лічыць, што яе сын пакараны несправядліва, і мяркуе, што некалі, хаця б  і пасмяротна, але ён будзе рэабілітаваны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international