У баранавіцкіх актывістаў шукалі выбухоўкі

2012 2012-05-01T14:57:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-vakzal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 1 мая, у 8.30 супрацоўнікі Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце затрымалі на Цэнтральным вакзале групу грамадскіх актывістаў. Яны збіраліся раніцай выехаць у Мінск цягніком, каб прыняць удзел у пасяджэнні ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса. У ліку затрыманых Вячаслаў Болбат, Рыгор Грык, Арцём Бабей і Аляксандр Давыдаў.

Па словах Рыгора Грыка, іх затрымлівала восем міліцыянтаў і восем чалавек у цывільным на пероне вакзалу Баранавічы-Цэнтральныя, калі яны чакалі цягнік № 106 Брэст-Мінск. Міліцыянты паведамілі, што ў затрыманых, па іх звестках, ёсць выбуховыя і падазроныя рэчы. Таму ўсіх затрыманых накіравалі ў лінейны аддзел станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, дзе іх абшукалі і склалі пратаколы дагляду і вобшуку. Нічога падазронага не знайшоўшы, ўсіх затрыманых адпусцілі праз 2,5 гадзіны.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international