Анатоль Кулік працягвае палітычную галадоўку
11.10.2006.
У Наваполацку працягвае палітычную галадоўку сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Анатоль Кулік, паведамляе Радыё Свабода. Ён галадае ад 4 кастрычніка на знак салідарнасьці з асуджаным палітыкам Аляксандрам Казуліным. Тэрмін акцыі спадар Кулік вызначыў да 20 кастрычніка. Гаворыць, што здароўе пакуль не падводзіць:- Адчуваньне? Ну, так – нармалёва. Галава ў норме, сэрца нібыта таксама. Мая праца за межамі гораду – раніцай зьяжджаю, вечарам – вяртаюся, таму з уладамі не бачуся. Калі моцныя палітычныя партыі, суполкі, то трэба рабіць больш буйныя акцыі. Пікеты, мітынгі, страйкі. Адзін чалавек, што можа? Галадаваць? Гэта так. Гэта ягоная справа. А разам трэба рабіць больш буйныя акцыі. Каб улада адчувала, што ёсьць гэтая палітычная сіла, а не адзінкі.
Анатоль Кулік ня першы раз трымае галадоўку. Яго папярэдняя галадоўка адбывалася сёлета ў час інагурацыі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Акцыя пратэсту тады доўжылася два тыдні.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








