У Брэсце распачалася кампанія “Стоп 1210”

2012 2012-05-01T11:06:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-mirn-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя праваабаронцы зладзілі “круглы стол” з нагоды пачатку ў горадзе кампаніі пад назвай “Стоп 1210”, накіраванай на захаванне права на мірныя сходы. Сваю назву кампанія атрымала паводле нумара рашэння Брэсцкага гарвыканкама, датаванага мінулым годам, якое ўстанаўлівае парадак правядзення масавых мерапрыемстваў у абласным цэнтры.

На думку прадстаўніка РПГА “БХК” у брэсцкім рэгіёне Ігара Маслоўскага, нормы, якія змяшчаюцца ў гэтым дакуменце, супярэчаць беларускаму заканадаўству, міжнароднаму праву і пазбаўляюць магчымасці правядзення масавай акцыі. Да прыкладу, гаворка ідзе аб неабходнасці пры падачы заявы аб правядзенні мерапрыемства прыкласці да яе дамовы з органамі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам. Прычым аплата па гэтых дамовах мусіць быць праведзена яшчэ да пачатку мерапрыемства, інакш дазвол на правядзенне акцыі анулюецца.
“Пасля ўступлення ў сілу дадзенага рашэння практычна ўсе заяўленыя грамадзянамі, грамадскімі арганізацыямі ці структурамі палітычных партый масавыя мерапрыемствы ў Брэсце былі забароненыя мясцовай уладай са спасылкай на гэтыя нормы”, - патлумачыў Ігар Маслоўскі. Гэта і паслужыла падставай для пачатку кампаніі, мэтай якой з'яўляецца адмена рашэння гарвыканкама № 1210.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international