Хапун у памяшканьні «Свабоднага тэатру» (дадаецца)

2012 2012-04-30T21:58:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У памяшканьні «Свабоднага тэатру» ў Менску 30 сакавіка  ўвечары меў адбыцца паказ фільма "Апошні дыктатар Еўропы", аднак  гэтаму груба перашкодзілі супрацоўнікі амапу. Як толькі сабраліся людзі – былі затрыманыя прыкладна два дзесяткі чалавек.

Іх усіх адвезлі ў РУУС Савецкага раёна Менска, дзе яны знаходзяцца амаль дзве гадзіны. Ці складаюцца нейкія пратаколы – пакуль невядома. У некаторых бяруць адбіткі пальцаў.

Прыкладна ў  22-10 усіх 19 затрыманых адпусцілі з РУУСа. Стала вядома, што непаўнагадовых Тацяну Карневіч і Юлю Калодкіну пры допыце зняважліва абражала супрацоўніца міліцыі Цырко.

Таксама міліцыянты праверылі ноўтбук у журналісткі Вікторыіі Колчынай, выдалілі з яго некалькі файлаў і змяніўшы пароль, вярнулі ўладальніцы. Аператар Краўчук паведаміў, што з ягонай камеры зьнікла флэш- карта памяці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international