Літоўскага парлямэнтара не пусьцілі ў Беларусь

2012 2012-04-30T15:13:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Казімірас Уока накіроўваўся ў Беларусь, каб паўдзельнічаць у акцыі супраць будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.

Парлямэнтар ехаў у Беларусь бязь візы, аднак сьцьвярджаў, што ў амбасадзе Беларусі, куды ён зьвяртаўся ў гэтай справе, яго інфармавалі, што з дыпляматычным пашпартам на адзін дзень у краіну ўяжджаць можна.

«На мяжы мяне ссадзілі зь цягніка і пасадзілі ў іншы, які едзе ў Вільню», — цытуе «Дэльфі» палітыка.

Беларусь плянуе пабудаваць АЭС за 50 кілямэтраў ад літоўскай мяжы, Расея — у Калінінградзкай вобласьці побач зь Літвой.

Літва сьцьвярджае, што да гэтага часу не атрымала здавальняючых адказаў наконт узьдзеяньня гэтых станцыяў на навакольнае асяродзьдзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international