Аршанскія ўлады зноў адмовілі ў дазволе на пікетаванне

2012 2012-04-30T12:29:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чарговую адмову ў дазволе на правядзенне пікетаў атрымалі актывісты Аршанскай гарадской арганізацыі партыі "Справядлівы свет". Яны падалі заяўкі на 2 масавыя акцыі 1 траўня супраць росту коштаў і пагаршэння сацыяльна-эканамічнага становішча грамадзян.

Пікеты збіраліся праводзіць у адмыслова дазволеных гарвыканкамам месцах. Больш за тое, на гэты раз заяўнікі нават накіравалі пісьмовыя прапановы ў Аршанскі ГАУС, гарбальніцу і камунальнае прадпрыемства "Арыён" з просьбай заключыць дамовы на ахову, медыцынскае абслугоўванне і ўборку тэрыторыі.

Аднак ні адна з вышэйпералічаных устаноў не выказала згоды заключыць такі дагавор, што і стала фармальнай прычынай для адмовы з боку гарвыканкама.

Варта адзначыць, што з 2007 года Аршанскі гарвыканкам не даў ні аднаго дазволу на правядзенне масавых мерапрыемстваў прыхільнікам апазіцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international