Маці Паўла Красоўскага ня можа перадаць сыну адзеньне і ежу

2006 2006-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Другія суткі Тамара Красоўская, маці затрыманага жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага, спрабуе перадаць сыну адзеньне і ежу. Нагадаем, што адразу пасьля ягонага затрыманьня адзеньне і ежу Паўлу Красоўскаму хацелі перадаць віцебскія сябры Парті БНФ. Аднак без санкцыі старэйшага сьледчага па асабліва важных справах Рэспубліканскай пракуратуры Аляксандра Расолькі, які вядзе справу пра выбухі, ім гэтага зрабіць не дазволілі. Дазвол удалося атрымаць толькі ўчора позна ўвечары, калі ў ізалятары перадачы ўжо не прымалі. Да таго ж афіцыйную паперу, падпісаную спадаром Расолькам, Тамары Красоўскай на рукі не далі, сказаўшы, што дазвол і саму перадачу ў ізалятар даставіць канвой. Аднак, паведамляе Радыё Свабода, ні ўчора ўвечары, ні сёньня зранку, калі канвой прывозіў Паўла Красоўскага на допыт, перадачу ў маці так і не ўзялі.

Спадарыня Красоўская лічыць, што адмысловае стварэньне найгоршых умоваў утрыманьня ёсьць маральным ціскам на яе сына. Маці затрыманага паведаміла таксама, што сьледчая Вікторыя Шаварноўская парушыла і ейныя грамадзянскія правы: паклікала ў кабінэт, нібыта каб нешта спраўдзіць, пасьля чаго цягам амаль гадзіны дапытвала, не папярэдзіўшы, што гаворка ёсьць допытам, і не прапанаваўшы паклікаць адваката.

Павал Сапелка, абаронца Паўла Красоўскага, прапанаваў з гэтай нагоды напісаць скаргу ў Рэспубліканскую пракуратуру. Шо да пэрспэктываў свайго падабароннага, то спадар Сапелка нічога пэўнага пакуль сказаць ня можа: паводле заканадаўства, падазраванага ў асабліва цяжкім злачынстве могуць трымаць пад вартай у гэтай якасьці да 10 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international