У чаканні выбараў: крытыка апазіцыі ўсё часцей з’яўляецца ў рэгіянальных дзяржСМІ

2012 2012-04-30T09:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazety.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раёнкі Міншчыны працягваюць знаёміць чытачоў з “ правільнымі” пунктамі гледжання адносна пэўных падзеяў і грамадска-палітычнай сітуацыі. “Слуцкі край” прысвяціў артыкул дыскусіям наконт тэракта ў метро, а “Бярэзінская панарама” – “узмацненню мэтанакіраванага ціску на Беларусь”, дзе ў чарговы раз былі высмеяны апазіцыянеры і ўзяты ў двухкоссе праваабаронцы .

“Коскі пасля тлустай кропкі ў расследванні тэракта” – матэрыял, падпісаны Вікторыяй Карманавай, быў надрукаваны ў газеце “Слуцкі край”. Аўтарка сцвярджае, што “дадзены адказы на самыя складаныя пытанні, упэўнена абвергнутыя ўсё чуткі і здагадкі вакол тэракта”, спрабуе даказаць абсурднасць альтэрнатыўных версій гэтага здарэння, а таксама іранізуе наконт таго, што асуджаных некаторыя лічаць “нявіннымі хлопчыкамі”. Урэшце робіцца выснова, што “дутымі сенсацыямі працягваюць бударажыць людзей апазіцыянеры”.

 “Бярэзінская панарама” змясціла артыкул Варвары Краскінай “Ціск па патрабаванні”, прысвечаны “жалкім патугам” уплыву Захаду на палітычную сітуацыю ў Беларусі. Чытачы даведваюцца аб гуманнасці беларускіх законаў, згодна з якімі за спробу дзяржаўнага перавароту апазіцыянеры атрымалі ўсяго 4 гады. Палітзняволеных аўтар прыраўноўвае да злачынцаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international