У Магілёве будуць пікетаваць “За сумленныя выбары без Лукашэнкі!”

2012 2012-04-30T08:48:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zodzina-uchastak-luka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У якасці пачатку кампаніі “За сумленныя выбары без Лукашэнкі!” актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі две заяўкі на пікеты ў мясцовы гарвыканкам. Сярод месцаў для правядзення пікетаў пазначаны Савецкая плошча і пляцоўка каля Дыягнастычнага цэнтра.

Лідэр Магілёўскага АГП Уладзімір Шанцаў гаворыць, што актывісты наўмысна вырашылі правесці пікеты ў недазволеных уладай месцах.

“Па-першае, на адзінае месца ў горадзе на стадыёне “Хімік”, дзе дазваляецца правядзенне пікетаў, ніхто з гараджан не ходзіць, а па-другое, улада праводзіць мерапрыемствы там дзе хоча і не плаціць за іх нічога. Мы жа абавязаны за іх плаціць і атрымліваць адпаведныя дазволы. Дзе тут справядлівасць? Гэта можна назваць толькі амаральнымі ўчынкамі ўлады”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

Кіраўнік Магілёўскай АГП таксама кажа, што праз распачатую кампанію актывісты іх партыі будуць дамагацца, каб Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была аднолькава для выканання як для ўлады, так і для народа.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international