Царква прэтэндуе на ўчастак, што належыць музэю Марата Казея
11.10.2006.
Кіраўнікі царквы вёскі Станькава Дзяржынскага р-ну Менскай вобласьці вырашылі пашырыць тэрыторыю каля храма за кошт тэрыторыі суседняй сядзібы вяскоўца Казея Генадзя Канстанцінавіча з дома №5 і зьбіраюцца адабраць прыватны ўчастак зямлі і пабурыць гаспадарчыя будынкі. У той жа час у адваротным кірунку ад храма зямля пустуе да самай рэчкі.Варта зазначыць, што гэта ня проста прыватны дом, а адначасова і музэй героя айчыннай вайны Марата Казея.
Гэты выпадак можна лічыць за прыклад, як праваслаўная царква, карыстаючыся падтрымкай з боку ўладаў, парушае правы грамадзянаў Беларусі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








