viasna on patreon

У Бярозаўцы міліцыя канфіскавала газеты “Новы час”

2012 2012-04-30T08:40:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/novy_chas1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 красавіка ў горадзе Бярозаўка (Лідскі раён) міліцыянты затрымалі мясцовых актывістаў Партыі БНФ і Руху "За Свабоду" Сяргея Трафімчыка і Вітольда Ашурка. У іх забралі 800 асобнікаў газеты “Новы час”. Актывістаў завезлі ў мясцовы пастарунак і склалі акт пра канфіскацыю накладу газеты. Супрацоўнікі міліцыі хацелі ўзяць у Трафімчыка і Ашурка тлумачэнні, але яны адмовіліся іх даваць. Па-першае, ніякіх абвінавачванняў актывістаў у правапарушэнні не было, а па-другое Трафімчык і Ашурак з’яўляюцца афіцыйнымі грамадскімі распаўсюднікамі зарэгістраванага выдання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства