Невядомыя ўзламалі электронную скрынку рагачоўскага актывіста і рассылаюць ад яго імя палітычны спам

2012 2012-04-30T08:35:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kantrol_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 красавіка на электронныя скрынкі гомельскіх апазіцыянераў, праваабаронцаў і журналістаў прыйшоў ліст ад нібыта рагачоўскага грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча. У лісце быў чарговы паклёп на гомельскіх апазіцыянераў, са звыклымі папрокамі ў тым, што, маўляў, яны нідзе не працуюць, а жывуць за замежныя грошы.

«Маю скрынку ўзламалі, відаць, тады ж, калі і наш сайт vrogacheve.ru. Каб узломшчыкі былі простыя хуліганы, то натуральна, што палітычныя артыкулы яны не рассылалі б. Гэта брудная правакацыя беларускіх спецслужбаў», - пракаментаваў Дзяніс Дашкевіч.

17 красавіка быў узламаны невядомымі незалежны сайт навінаў vrogacheve.ru. Пасля ўзлому на сайце таксама з'явіліся паклёпніцкія матэрыялы на адрас гомельскай апазіцыі, і таксама нібыта ад імя Дзяніса Дашкевіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international