Беларускія палітычныя зьняволеныя падпісалі зварот да беларускай супольнасьці

2006 2006-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Павал Севярынец, Мiкола Статкевiч і Андрэй Клiмаў падпісалі зварот, у якім яны заклiкаюць спыніць абыякавасьць да лёсу Зьмiтра Дашкевiча ды зьвяртаюць увагу на мажлiвае правядзеньне рэфэрэндуму аб прыняцьцi канстытуцыйнага акту Беларусi i Расеi, у вынiку якога краiна можа страцiць незалежнасць.

У панядзелак адным з апошнiх свой подпiс пад зваротам паставiў у Магiлёве Артур Фiнькевiч. Iнiцыятыва падпiсаньня падобнага дакумэнту належыць палiтыку i праваабаронцы Вячаславу Сiўчыку. У падтрымку кампанii «За Свабоду Дашкевiчу» ён аб’яжджае ўсе папраўчыя ўстановы, дзе адбываюць пакараньне палiтвязьнi.

Акрамя таго, паведамляе «Радыё Рацыя», Сiўчык зьвярнуўся i да элiты краiны. Пiсьменьнiкам ды музыкам ён прапануе дасылаць кнiгi i кампакт-дыскi з аўтографамi аўтараў на адрасы вязьняў сумленьня.

Падчас вiзыту ў Магiлёў, абмяркоўвалiся i справы Фiнькевiча, у якога апошнiм часам абвастрылiся праблемы са здароўем. Месяц таму Фінькевічу зрабілі нескладаную хiрургiчную апэрацыю на ступнях ног, але пасьля затрыманьня 14 верасьня на паседжаньнi мясцовага Маладога Фронту яго, не адбыўшага ў лякарнi ўсяго неабходнага тэрмiну, міліцыянты зьмясьцілі ў папраўчую ўстанову. Апошнiя тры тыднi ў Фінькевіча трымаецца высокая тэмпэратура, але адмiнiстрацыя не сьпяшаецца яго шпiталiзаваць, бо баiцца, што той зноўку можа заняцца грамадзкай дзейнасьцю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international