Абласны суд адхіліў скаргу віцебскіх актывістаў наконт забароны акцый ў Дзень Волі

2012 2012-04-27T17:56:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/victbsk-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як гарвыканкам забараніў праводзіць у Дзень Волі щрачыстае шэсце і сход жыхароў Віцебску, актывісты звярталіся ў Кастрычніцкі раённы суд. Але там адхілілі іх скаргу  на забарону імпрэзаў намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкаму Уладзімірам Шломам.

Тады каардынатар Руху “За свабоду” ў Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў, які быў даверанай асобай Мікалая Статкевіча на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў падалі касацыйную скаргу на рашэнне суду Кастрычніцкага раёну Віцебску. 26 красавіка скаргу разглядала судовая калегія, і суддзі вырашылі пакінуць яе без задавальнення.

Святочныя мерапрыемствы актывісты хацелі ладзіць у двух ранах горада – шэсце на тэрыторыі Чыгуначнага раёну, а сход – на тэрыторыі Кастрычніцкага. У такім выпадку рашэнне наконт дазволу мусіць прымаць гарвыканкам, куды і былі накіраваныя заяўкі. Аднак у гарвыканкаме вырашылі, што арганізатары парушылі заканадаўства пра масавыя акцыі, бо звярталіся не ў раённыя адміністрацыі, і згаданыя месцы ў цэнтры Віцебску – вуліца Леніна і плошча Свабоды – не з ліку тых, што вызначылі мясцовыя ўлады для правядзення масавых акцый.

Актывісты лічаць, што чыноўнікі і суддзі свядома карыстаюцца супярэчнасцямі ў Законе «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і ў рашэнні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэту «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску», дзе вызначаны месцы для правядзення імпрэзаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international