Брэсцкія ўлады забаранілі першамайскую дэманстрацыю

2012 2012-04-27T16:14:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znak_zabarony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўку на правядзенне гэтага мерапрыемства ў гарвыканкам падавалі кіраўнікі мясцовых арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс і Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка.

Сваю забарону ўлады патлумачылі тым, што маршрут дэманстрацыі пралягае бліжэй за 50 метраў ад шэрагу адміністрацыйных будынкаў. Акрамя таго, арганізатары мерапрыемства не заключылі адпаведныя дамовы з органамі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальнымі службамі.
Адна з ініцыятараў акцыі Людміла Дзенісенка здзіўлена такой аргументацыяй, бо дэманстрацыя мела на мэце адзначыць дзяржаўнае свята - Дзень працы, а таксама міжнародны дзень салідарнасці працоўных, які мусяць адстойваць свае сацыяльна-эканамічныя правы.
“Атрымліваецца, што ўлады не зацікаўленыя ў тым, каб працоўныя Брэсцкага рэгіёна маглі публічна заявіць пра цяперашнюю сітуацыю на прадпрыемствах і рэальнае зніжэнне дабрабыту, а таксама нізкую сацыяльную абароненасць людзей працы,” - так пракаментавала адказ гарвыканкама Дзенісенка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international