Пракурор Крычаўскага раёна не рэагуе на звароты незалежных журналістаў

2012 2012-04-27T14:58:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо некалькі разоў журналісты газеты “Вольны горад” звярталіся да пракурора Крычаўскага раёна Уладзіміра Трывайлы з просьбай распавесці аб сітуацыі, якая склалася ў Крычаўскім раёне па выніках 2011 года па пытаннях барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, аднак адказу на свае запыты так і не атрымалі. Журналіст газеты “Вольны горад” Мікалай Гердзій прапанаваў пракурору асвятліць гэта пытанне нават не на старонках незалежнай газеты, а ў праўладнай раёнцы “Крычаўскае жыццё”. Аднак і ў гэтай газеце матэрыял аб стане барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю ў Крычаўскім раёне так і не з’явіўся.

Як піша Мікалай Гердзій у артыкуле “Пракурорскія гульні?”, Уладзімір Трывайла кожны раз знаходзіў разнастайныя адгаворкі: “Падчас апошняй нашай сустрэчы каля двух тыдняў таму ён заявіў, што такую інфармацыю ў рэдакцыю “КЖ” даў, аднак не разумее, чаму рэдактар Т. Іўкіна яе не дае. Тлумачэнне больш чым смешнае. У дадзеным выпадку, хутчэй за ўсё, У. Трывайла проста не хоча публічна хлусіць, таму што сапраўдны стан справаў больш чым страшны, і таму ён “цягне гуму”.

Па словах рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага, інфармацыя аб стане барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю ў Крычаўскім раёне па ранейшаму застаецца засакрэчанай і на сённяшні дзень.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international