Сябры перадалі музычнае віншаванне Алесю Бяляцкаму да 16-годдзя “Вясны” (аўдыё)

2012 2012-04-27T23:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dn-bialiackaha-17.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў дзень народзінаў Алеся Бяляцкага ля менскай "Валадаркі" 25.09.2011

Акцыя ў дзень народзінаў Алеся Бяляцкага ля менскай "Валадаркі" 25.09.2011

Сёння “вясноўцы” павіншавалі свайго нязменнага кіраўніка з 16-ай гадавінай дзейнасці заснаванай ім арганізацыі. Песню пра вясну для Алеся перадалі праз "Радыё Магілёў", што вяшчае online і на хвалях 96,4 FM. У адным з сваіх лістоў Алесь напісаў сябрам, што гэтую радыёхвалю слухаюць у бабруйскай калоніі:

“З музыкі слухаю толькі тое, што перадаюць на “Радыё Магілёў”. Гэта fm-радыё. Улічваючы, што шмат песень перадаюць па заяўках, то добра ўведаў музычныя густы Магілёўшчыны. Песьні амаль адныя і тыя ж. Але часам замаўляюць і ставяць “Кіно” і “Ляпісаў”.   

Спадзяемся, музычнае віншаванне дайшло да адрасата і спадабалася яму! Для Алеся прасілі песню, вядома ж, пра вясну, на што ды-джэй прапанаваў новую кампазіцыю гурта “Аёва”.

Слухаць:

http://spring96.org/files/misc/vinshavannie-bialiackamu.mp3

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international