Паўлу Севярынцу адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні

2012 2012-04-27T12:50:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аднаму з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўлу Севярынцу адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Такое рашэнне прыняло 26 красавіка кіраўніцтва спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе адбывае пакаранне асуджаны апазіцыянер.

"Учора прайшла атэстацыя, падчас якой вырашалася, хто можа быць умоўна-датэрмінова вызвалены, — паведаміў БелаПАН Северынец. — Зачыталі маю характарыстыку — яна была станоўчая. Аднак з-за таго, што я не прызнаў сваёй віны і не раскаяўся, ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні мне адмовілі".

Севярынец, які падчас выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, 16 мая мінулага года быў прыгавораны судом Заводскага раёна Мінска да трох гадоў абмежавання волі на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

19 красавіка закончылася палова тэрміну пакарання палітыка, у сувязі з чым ён мог быць вызвалены ўмоўна-датэрмінова. Паводле слоў Севярынца, супрацоўнікі спецкамендатуры характарызавалі яго як чалавека, які стаў на шлях "цвёрдага-цвёрдага і вельмі цвёрдага выпраўлення".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international