Аляксандру Францкевічу адмоўлена ў спатканьні з маці

2012 2012-04-27T11:58:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aliaksandr_franckevich-300x221.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч

Аляксандр Францкевіч

Кіраўніцтва Івацэвічскай калоніі №22, дзе адбывае пакараньне актывіст Аляксандр Францкевіч, праінфармавала вязня, што яму адмоўлена ў спатканьні, якое прызначалася на 4 траўня.

Як паведаміла ягоная маці Таццяна, пра гэта яна даведалася толькі ўвечары 26 красавіка, аднак прычыну адмовы ёй не паведамілі. Адвакат Францкевіча паспрабуе гэта высьветліць у бліжэйшы час.  У Аляксандра 6 траўня – дзень народзінаў і маці хацела павіншаваць яго з гэтай падзеяй.

Доўгатэрміновае (трохсуткавае) спатканьне з блізкімі прадстаўляецца згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам і можа быць адмененае за парушэньні рэжыму адбыцця пакараньня. Аднак у Францкевіча такіх парушэньняў не было.

Нагадаем, Аляксандра Францкевіча асудзілі 27 траўня 2011 года адразу па некалькіх артыкулах  (ч.2 арт. 351 КК (наўмыснае знішчэньне кампутарнай інфармацыі), і ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) да 3 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international