Міністэрства аховы здароўя не каментуе прапанову Тозіка

2012 2012-04-27T10:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/balnicasvietlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зварот барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча з просьбай даць ацэнку прапанове віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка з нагоды платнага наведвання паліклінік «завіс» ў Міністэрстве аховы здароўя.

Пасля заявы віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка аб тым, што наведванне паліклінік трэба зрабіць платным, барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч у пачатку сакавіка адправіў у Саўмін зварот, разам з якім пераслаў і Канстытуцыю РБ. Праз некалькі дзён з Саўміна праваабаронца атрымаў адказ, у якім гаварылася, што яго зварот пераслалі на разгляд у Міністэрства аховы здароўя. Гэта было 9 сакавіка. Да гэтага часу адказу з Міністэрства аховы здароўя няма.

“Шчыра кажучы, я і не спадзяваўся на які-небудзь зразумелы адказ, - кажа Мацкевіч. - Тым не менш, вельмі хочацца даведацца пра тое, што ж думаюць наконт прапановы Тозіка нашы чыноўнікі”. Таму праваабаронца адаслаў ліст у Міністэрства аховы здароўя з просьбай усё ж разгледзець яго зварот. “Прашу Вас разгледзець мой зварот і выказацца  наконт магчымасці рэалізацыі прапановы А. Тозіка аб платным наведванні паліклінік, а таксама яго законнасці з пункту гледжання наяўнасці сацыяльных гарантый, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, - гаворыцца ў лісце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international