Першамайскі мітынг у Мікашэвічах забаронены

2012 2012-04-27T10:09:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўка на правядзенне гэтай масавай акцыі, якая ставіла на мэце выказаць падтрымку актывістам незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт”, была адхілена кіраўніцтвам мясцовага гарвыканкаму, бо ў гэты ж дзень на стадыёне запланавалі гарадскую спартакіяду.

Ініцыятары правядзення мітынгу - старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Мікалай Зімін і кіраўнік суполкі гэтага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” Алег Стахаевіч – атрымалі з гарвыканкама паведамленне, што іх акцыя забаронена ў адпаведнасці з Законам аб масавых мерапрыемствах, які не дазаваляе ладзіць некалькі масавых мерапрыемстваў у адным месцы.

Аднак актывісты незалежнага прафсаюза сумняюцца, што гарадская спартакіяда сапраўды планавалася на 1 мая, бо раней у Мікашэвічах у гэты дзень падобныя спаборніцтвы ніколі не праводзіліся. Арганізатары мітынга гатовыя абскарджваць у судзе забарону сваёй акцыі, калі высветліцца, што ніякай спартакіяды першапачаткова не рыхтавалі. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international