Затрыманні ў Менску (дапаўняецца)

2012 2012-04-26T23:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnobylski-shliah-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі праваабаронцаў, у Савецкім РУУСе Менска зараз знаходзяцца маладафронтаўцы Міхась Мускі і Раман Васільеў, на іх склалі пратаколы за хуліганства па арт. 17.1 КаАП. Хлопцаў затрымалі, калі яны сыходзілі з Парку Дружбы народаў пасля мітынгу.

Па словах дзяжурнага ў Савецкім РУУСе ўтрымліваецца каля 30-ці затрыманых.

З Цэнтральнага РУУСа выпусцілі затрыманых каля «Макдональдса» паблізу пл. Бангалор - васьмярых хлопцаў-расейцаў з "Яблыка", уключаючы іх лідэра Кірыла Ганчарова, і дзвюх дзяўчын-беларусак, адна з іх - Юля Івашкевіч.

Маладафронтавец Мікола Дземідзенка дастаўлены ў Савецкі РУУС. За групай актывістаў, у ліку якіх быў ён, людзі ў цывільным ехалі да станцыі метро "Маскоўская". Заблакаваўшы актывістаў на станцыі, паведамілі, што ім патрэбны Дземідзенка, астатніх не кранулі.

З Савецкага РУУСа пасля складання пратакола па арт. 23.34 КаАП («парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў»), узяцця адбіткаў пальцаў і відэаздымкі адпусцілі Валянціну Дваракову.

Падчас шэсця дзяўчына на гаўбцы дому № 36 па вуліцы Сурганава вітала калону бел-чырвона-белым сцягам. Убачыўшы гэта, міліцыянты з’явіліся да яе ў кватэру і затрымалі.  

 

 

Валянціна Дваракова з гаўбца вітала шэсце бел-чырвона-белым сцягам

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international