Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека занепакоена абмежаваннем свабоды беларускіх НДА

2012 2012-04-26T20:19:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй выказала 25 красавіка ў Жэневе сур'ёзную занепакоенасць мерамі па абмежаванні свабоды няўрадавых арганізацый (НДА) у шэрагу краін, у тым ліку ў Беларусі.

Пілэй, у прыватнасці, занепакоена спробамі некаторых краін узмацніць кантроль над НДА шляхам абмежавання крыніц іх фінансавання. Яна нагадала, што ў кастрычніку 2011 года Нацыянальны сход Беларусі ўвёў "папраўкі да крымінальнага кодэкса, якія ўстанаўліваюць крымінальную адказнасць за атрыманне замежных грантаў у парушэнне заканадаўства краіны".

"Паводле меркавання Наві Пілэй, гэта значна абмяжуе дзейнасць беларускіх НДА", — перадае Радыё ААН.

Радыёстанцыя таксама прыводзіць каментарый Андрэя Савіных, начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі.

Паводле меркавання Савіных, вярхоўны камісар мела на ўвазе "псеўдаграмадскія" арганізацыі.

"Калі яны атрымліваюць грошы і фінансаванне з-за мяжы на палітычныя мэты, то мы разглядаем іх як псеўдаграмадскія. Гэта ўжо не грамадзянская супольнасць і не грамадзянскія ініцыятывы", — сказаў прадстаўнік МЗС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international