Аршанскі суд не прызнае парушэнняў

2012 2012-04-26T16:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як ужо паведамляў ПЦ "Вясна", падчас працэсу над палітыкамі С.Калякіным, А. Лябедзькам, А. Атрошчанкавым, які праходзіў у канцы сакавіка ў Аршанскім гарадскім судзе, былі дапушчаныя шматлікія працэсуальныя парушэнні.

Пра гэта напісаў у той жа дзень у кнізе заўваг і прапаноў Аршанскага суду старшыня гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Мікалай Дзямідаў. Ён лічыць, што судовыя паседжанні былі зачыненымі, таму што на іх не маглі патрапіць усе жадаючыя - журналісты, прадстаўнікі партыяў, нават сваякі. Спецыяльна выбіраліся цесныя памяшканні, не паведамляліся дата і час правядзення паседжанняў.

На днях прыйшоў адказ за подпісам старшыні суда А. Карэтнікавай. Яна паведамляе, што ў парадку ч.1 арт. 2.14 ПВКоАП РБ справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да А.Лябедзькі, С. Калякіна, А. Атрошчанкава разглядалася адкрыта.

Карэтнікава апраўдваецца, што «першае судовае паседжанне праводзілася ў кабінеце суддзі па прычыне таго, што ў будынку суда 4 залы судовых паседжанняў і 17 суддзяў. Ва ўсіх залах судовых паседжанняў праходзілі судовыя працэсы па крымінальных справах. У кабінеце суддзі знаходзілася тая колькасць грамадзян, што дазваляла змясціць. Па вызваленні залы судовага паседжання ў 15.00 гадзін працэс па справе праводзіўся ў зале судовага паседжання на 3 паверсе».

Пра тое, што гэтая зала амаль цалкам была запоўненая міліцыянтамі, старшыня суда палічыў за лепшае прамаўчаць. У выпадку нязгоды з такім адказам А. Карэтнікава параіла М. Дзямідаву звяртацца ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

- Іншага адказу мы і не чакалі, - сказаў Дзямідаў, - але сваю пазіцыю будзем адстойваць і далей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international