Ліст, які Мікола Маркевіч даслаў редакцыі ПАГОНІ 01.09 з Асіповіцкай хіміі

2002 2002-09-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прывітанне, сябры!
Вось я ўжо і хімік. Зранку, проста ля вагона, мяне сустрэлі Тацяна Барэль і Лявон Мінаў – сябры Асіповіцкай суполкі ТБМ. Вельмі цудоўныя людзі. Высвятлілася, што тут, у Асіповічах, даволі моцная суполка нацыянальна арыентаваных людзей. Яны належаць да розных суполак (энджэосаў), але добра знітаваныя. Выдаецца газета ПАНАРАМА (299 паасобнікаў), маладзёжная газэта ПАТРЫЯТЫЧНАЯ СТАРОНКА, ёсць выхад у ІНТЭРНЕТ. Вёрстка, тэхніка, каардынатарства – за Ігарам Сімбіровым. Гэты ліст перасылаю праз яго. Усе людзі проста цуд. У тым ліку міліцыянты.
Апошнія паставілі на ўлік. Падсялілі у 430 пакой да нейкага вярзілы з Салігорска. Спецкамендатура пустая – ідзе амністыя. Усе здзіўляюцца з таго , што мяне прыгнагналі так здалёк, я з Гродна тут адзіны. Заўтра іду ў скурвенкабінет, гэта абавязковая умова знаходжання ў гэтай установе. Пасьля – шукаць працу. Увогуле з ёю тут вялікая напруга. Умовы ўтрымання проста жудасныя: вонь, тараканы, бруд... Усяго на сёння тут – 152 чалавекі, яны аб’яднаныя ў тры атрады. Я – у другім.
Трэці атрад – жанчыны, калі іх можна так назваць. Іх 50 чалавек (ёсць жанчына з Наваградку). У гэтым унікальнасць Асіповіцкай спецкамендатуры, жаночая хімія толькі ў Асіповічах. Прынамсі, так сцвярджаў дзяжурны па спецкамендатуры, які паставіў мяне сёння на ўлік – Васіль Нікітавіч Пятровіч.
Усіх цалую і абдымаю. Усіх люблю.
МІКОЛА.

Р.S.: На працягу месяца пры добрых паводзінах маю шанец на отпуск ад 3 да 5 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international