Мітынг на 1 мая забаронены

2012 2012-04-26T17:03:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мінгарвыканкам адмовіў прадстаўнікам апазіцыі ў правядзенні мітынгу 1 мая. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валерый Ухналёў.

Паводле яго слоў, адмова ў правядзенні мітынгу ў парку Дружбы народаў сталічныя ўлады абгрунтавалі тым, што ў гэтым месцы «запланавана правядзенне іншага мерапрыемства».

«Што гэта за мерапрыемства, мне не паведамілі. Сёння мы з астатнімі заяўнікамі акцыі збярэмся, каб абмеркаваць, як рэагаваць на адмову ў правядзенні мітынгу», — сказаў Ухналёў.

Як раней паведамлялася, акрамя Ухналёва пад заяўкай на правядзенне мітынгу таксама падпісваліся старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў і прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валерый Фралоў.

Яны прасілі дазвол на правядзенне мітынгу ў парку Дружбы народаў, які павінен быў прайсці пад лозунгамі «Спыніць падзенне ўзроўню жыцця!», «Свабоду палітвязням!», «Справядлівыя выбары — справядлівая ўлада».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international