Алег Воўчак адмовіўся ехаць на допыт

2006 2006-10-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Позву праваабаронцу й кіраўніку юрыдычнай службы штаба Аляксандра Казуліна Алегу Воўчаку даслаў інспэктар у барацьбе з кантрабандай Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Ф.Паўловіч.

2 верасьня на памежным пераходзе “Брузгі—Кузьніца” беларускія памежнікі сканфіскавалі ў Воўчака асобнік кнігі “Хроніка дзяржаўнай подласьці”, прысьвечанай зьнікненьню былога міністра ўнутраных справаў Юр’я Захаранкі. Забралі таксама дзьве кнігі “Выбары Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе. Факты, камэнтары”.

Алег Воўчак патлумачыў нашаму Радыё Свабода адмову зьявіцца на допыт тым, што позва не ўдакладняе, дзеля чаго й на якой падставе яго выклікаюць. Па-першае, са словаў Воўчака, згодна зь дзейным заканадаўствам, мытныя службы ня маюць права праводзіць папярэдняе дасьледаваньне. Па-другое, інспэктар не пазначыў у позьве прычыны выкліку.

Алег Воўчак рыхтуе скаргу ў пракуратуру: ён хоча даведацца, хто й на якой падставе занес яго ды іншых сябраў дэмакратычных сілаў у “чорны сьпіс пад грыфам “Д”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international