У Брэсце Марата Несцярэнку і Аляксандра Ахмача затрымалі амаль на тры гадзіны (абноўлена)

2012 2012-04-26T16:23:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uletka-charnobyl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя грамадскія актывісты праводзілі ў горадзе інфармацыйную акцыю, падчас якой распаўсюджвалі ўлёткі з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС і плануемага будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

 

Падчас гэтай кампаніі ўлёткі пад назовам “Ад Астраўца да Чарнобыля адзін крок” ня толькі былі раздадзены жыхарам Брэста, але і з’явіліся на інфармацыйных тумбах у розных месцах горада.

Як распавёў Аляксандр Ахмач, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго і Марата Несцярэнку ў 14.50, абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі і даставілі спачатку ў суд Брэсцкага раёна, а пазней -  у Ленінскі РАУС Брэста. Там быў складзены пратакол ў адносінах да дзесятка ўлётак, што яшчэ заставаліся ў грамадскіх актывістаў. Міліцыянты патлумачылі, што ўлёткі накіруюць на экспертызу, пасля чаго будзе вырашана, ці ёсць у дзеяннях Ахмача і Несцярэнкі адміністратыўнае прававапарушэнне. У 17.30 яны былі адпушчаны з міліцэйскага пастарунку без складання пратаколу затрымання.    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international