Атрымаць копіі дакументаў з гарвыканкама ўдалося толькі праз суд

2012 2012-04-26T15:34:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 26 красавіка, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Юліі Трапынінай разгледзеў скаргу прадпрымальніцы Людмілы Крыловіч на службовых асобаў Магілёўскага гарвыканкаму.

Людміла Крыловіч праз суд дамагалася атрымаць завераныя копіі дакументаў з гарвыканкама з матэрыялаў справы, сфармаваных па яе скаргах, аднак чыноўнікі пад рознымі нагодамі адмаўляліся гэта зрабіць.

Пасля таго, як распачалася судовая справа, гарвыканкам пачаў паступова выконваць патрабаванні прадпрымальніцы. Пасля папярэдняга судовага пасяджэння адбылася сустрэча з чыноўнікамі ў гарвыканкаме, якія па выніках размовы прадаставілі сфармаваную па скаргах Людмілы Крыловіч справу. Яны далі магчымасць зрабіць копіі дакументаў метадам фотаграфавання, аднак адмовіліся даць копію пратакола пасяджэння Савета індывідуальных прадпрымальнікаў гандлёвага цэнтра “Прэстан”.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што сустрэча з чыноўнікамі праходзіла на павышаных танах.

“Першая іх рэакцыя на нашае патрабаванне было -- нічога нам не даваць. Яны сцвярджалі, што іх пазіцыя абумоўлена ўнутранай інструкцыяй па справаводству, якая не прадугледжвае формы і спосабы азнаямлення з матэрыяламі справы. Мы спаслаліся на Пастанову Савета Міністраў №173, у якой дакладна прапісаны парадак выдачы копій і іх завярэння і сказалі, што іх унутраная інструкцыя супярэчыць гэтай Пастанове. Па рэакцыі чыноўнікаў стала ясна, што яны бачаць Пастанову ўпершыню. Я прапанаваў ім азнаёміцца з тэкстам Пастановы і з кожным дакументам справы і прыняць рашэнне асобнае па кожнаму з іх. Калі чыноўнікі азнаёміліся з дакументамі справы і з Пастановай Савета Міністраў, яны пераканаліся, што незаконна не давалі нам копіі дакументаў справы і дазволілі сфотаграфаваць дакументы акрамя двух”, - гаворыць Барыс Бухель

Пасля гэтага колькасць пунктаў пазова была зменшана.

26 красавіка прадстаўніца гарвыканкаму ў суддзе пагадзілася прадаставіць копіі двух раней непрадастаўленых дакументаў, аднак адмовілася іх заверыць. У судзе адразу была зменшана колькасць патрабаванняў да аднаго – заверыць гэтыя дакументы.

“Суддзя Трапыніна палічыла, што дакумент не з’яўляецца дакументам гарвыканкаму, і яго завяраць гарвыканкам не абавязаны, хоць у Пастанове Савета Міністраў гаворыцца аб абавязковым завярэнні копій дакументаў, якія выдаюцца юрыдыным асобам незалежна ад таго, ці гэта іх дакумент, ці яны яго ад некага атрымалі. Пасля азнаямлення з Пратаколам судовага пасяджэння і атрымання матывіровачнай часткі будзем абскарджваць у абласным судзе. Нам трэба рашэнне суда, каб кожны раз пры звароце ў гарвыканкам за атрыманнем копій і іх завярэннем не прыйшлося звяртацца ў суд”, - гаворыць Барыс Бухель.

Праваабаронца таксама адзначае, што суддзя адмовілася вынесці прыватнае вызначэнне на адрас гарвыканкаму, сказаўшы, што гэта права, а не абавязак суда.

Нагадаем, што Людміла Крыловіч збірае дакументы для суда, каб абскардзіць непрацягненне з ёй дамовы арэнды ў гандлёвым цэнтры “Прэстан”. Людміла Крыловіч летась была старшынёй агульнага сходу прадпрымальнікаў супраць высялення 75 прадпрымальнікаў з другога паверха гандлёвым цэнтра. Жанчына дамаглася таго, што цэнтр не быў зачынены на рамонт і не здадзены пасля яго іншаму арандатару. У гэтым выпадку ўсе прадпрымальнікі мусілі б аказацца на вуліцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international